6-й семинар



1

Вясной 1917 года яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамiчнае становiшча краiны народзе узраслi антыурадавыя настроi.Гэта спрыяла бальшавiкам ажыццяуляць курс шостага з’езда РСДРП(б) на узброенае паустанне. Яны пачалi праводзiць сваiх прадстаунiкоу у Саветы i дабiлiся у гэтым поспеху. Але у Беларусi бальшавiкi мелi большасць толькi у Мiнскiм i Гомельскiм Саветахто тычыцца сялянскiх саветау,то iх абсалютная большасць знаходзiлася пад уплывм эсэрау i БСГ.Бальшавiцкая арганiзацыя на Беларусi на 95% складалася з салдат. Гэта давала магчымасць бальшавiкам разгарнуць падрыхтоуку узброеных фармiраванняу (Чырвонай гвардыi) для захопу улады.25 кастрычнiка 1917 года рабочыя, салдаты пад кiраунiцтвам ЦК РСДРП (б) зверглi Часовы урад.26 кастрычнiка Другi Усерасiйскi з’езд Саветау абвясцiу савецкую уладу у цэнтры i на месцах,прыняу Дыкрэт аб мiры i Дыкрэт аб зямлi.Быу утвораны Часовы рабоча-сялянскi урад(СНК) на чале з У.I.Ленiным. Апоуднi 25 кастрычнiка бальшавiкi Мiнска атрымалi паведамленне аб перамозе узброенага паустання у Петраградзеiнскi Савет абвясцiу сябе уладай.Па яго указаннi з турмы былi вызвалены салдаты арыштаваныя за антыурадавыя выступленнi.З iх быу арганiзаваны Першы рэвалюцыйны,iмя Мiнскага Савета,полк.Пераходам улады да Саветау ажыццяулялi,створаныя бальшавiкамi,ваенна-рэвалюцыйныя камiтэты (ВРК),якiя абапiралiся на салдацкiя масы.ВРК Заходняй вобласцi i фронту узначалiлi бальшавiкi Кнорынандар,Мяснiкоу. Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камiтэт выратавання, на чале з меньшавiком Калатухiным. Камiтэт увеу у Мiнск Кауказкую дфвiзiю i прад’явiу Мiнскаму Савету ультыматум з патрабаваннем перадачы яму усей улады у горадзе i на Заходнiм фронцеiнскi Савет вымушаны быу пайсцi на часовы кампрамiс з Камiтэтам выратавання. Неузабаве да бальшавiкоу Мiнска падаспела дапамога (браняпоезд)i суадносiны змянiлiся на карысць бальшавiкоу. Уладу у Мiнску i на Заходнiм фронце зноу узяу у свае рукi ВРК Заходняй вобласцi i фронтун распусцiу Камiтэт выратавання а Калатухiна арыштавалi.Пры дапамозе ВРК бальшавiкi распусцiлi Саветы у якiх не мелi пераважанай большасцi i правялi iх перавыбары,чым забяспечылi устанауленне сваей дыктатуры.Такi характар насiла змена улады у Вiцебску i ГомелiЗ некаторымi асаблiвасцямi так адбылося i у Магiлеве. Савецкi урад аб’явiу генерала Духонiна звергнутым з пасады Глаукаверха рускай армii.Стаука была лiквiдавана,а улада перайшла у рукi ВРКярхойным глауна камандуючым быу прызначаны прапршчык — Крыленка.Забяспечыушы сабе большасць у Саветах бальшавiкi у лiстападзе 1917 года склiкалi з’езды,што адбылiся у Мiнску. Гэта былi iз’езд Саветау рабочых i сялянскiх дэпутатау Заходняй вобласцi,Трэцi з’езд Саветау сялянскiх дэпутатау Мiнскай i Вiленскай губерняу i Другi з’езд армii Заходняга фронту. Яны прынялi рэзалюцыi,у якiх вiталi устанауленне Савецкай улады i выказалi ёй поуную падтрымку.26 лiстапада трыма з’ездамi быу утвораны Выканаучы Камiтэт Заходняй вобласцi i фронту — Аблвыканкоамзах. Яго старшыней стау бальшавiк Рагозiнскi.Старшыней Савета народных камiсарау Беларусi – Ландэр У лютым 1918 года бальшавiкi амаль завяршылi арганiзацыю Савецкай улады у губернях, паветах i воласцях. Саветы сталi адзiнымi паунапраунымi органамiулады,што праводзiлi палiтыу партыi-бальшавiцкайачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі.У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дняакім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.[i]

2

Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусь Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі на ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).

Першы Усебеларускi з’езд адбыуся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм прысутнiчала 1872 дэлегаты, якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняу Беларусi. Па прадстаунiцтву i складу гэта быу у поунай меры паунамоцны з’езд якi меу права вырашаць пытаннi аб стварэннi краевай уладыа з’ездзе была абрана Рада i фактычна аб’яулены па-за законам Аблвыканкомзах. Бальшавiкi з дапамогай зброi разагналi з’езд (17 снежня)рэцi Усерасiйскi з’езд Саветау адобрыу дзеяннi Беларускiх бальшавiкоу. 18 снежня 1917 года тайна у дэпо Лiбава — Роменскай чыгункi адбылося паседжанне Прызiдыума Усебеларускага з’езда. Быу абраны выканаучы камiтэт ( 17 чалавек ) начале з Тамашом Грыбама умовах развалу фронта бальшавiкi не здолелi арганiзаваць абаро ну Беларусi.У ноч на 19 лютага 1918 года бальшавiкi уцяклi з Мiнска.Уладу у свае рукi узяу Выканкам Усебеларускага з’езду.21 лютага 1918 года Выканкам звярнууся да народа Беларусi з першай Устауной граматай у якой абвяс цiу сябе часовай уладай на тэрыторыi Беларусi i абявязауся склiкаць Усебеларускi Устаноучы з’езд. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікайднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне Незалежнасці Беларусі.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялістырызіс прывёў да расколу БСГ.Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяйада БНР даволi паспяхова займалася культурна-асветнiцкай дзейнасцю.Бый атрыманы дазвол на выданне14 беларуса-моуных газет i часопiсау.Адкрыта было больш за 160 беларускiх Быу адкрыты педiнстытут,створана бюро па напiсанню падручнiкау, а для iх выдання — таварыства «Асвета».У эканамiчнай вобласцi была арганiзавана Беларуская гандлевая палата i распрацавана праграма ажыццяулення фiнансаваграшолвай сiстэмыасля лiстападаускай 1918 года рэвалюцыi у Германii Савецкi урад дэнансавау Брэсцкi мiрны дагавор i рушыу Чырвоную Армiю на Захад. Не маючы уласных войск,Рада БНР не змагла аказаць супрацiуленненогiя члены Рады БНР вумушаны былi пакiнуць Мiнск.Такiм чынам,у вынiку не спрыяльных знешне-палiтычных i унутраных умоу няудала завяршылася першая спроба арганiзацыi беларускай дзяржаунасцi.Але дзейнасць Рада БНР зрабiла значны уплыу на рост нацыянальнай самасвядомасцi беларусау.Гэта прымусiлабальшавiцкi урад пайсцi на стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублiкi.

3

 Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).

Разгонам 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзах не паклаў кнец спробам стварыць беларускую дзяржаву, тым больш, што СНК РСФСР станоўча ставіўся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 студзеня 1918 г. СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага народнага камісарыята (БНК) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў РСФСР. Белнацкаму была даручана падрыхтоўчая работа па стварэнню ССРБ. Аднак пытанне аб яе стварэнні было адкладзена, бо 18 лютага 1918 г. пасля зрыву мірных перамоў у Брэсце Троцкім і заканчэння тэрміну перамір’я паміж Расіяй і Германіяй, нямецкія войскі пачалі наступленне. Аблвыканкамзах у гэты ж дзень эвакуіраваўся ў Смаленск. У Мінску не апынулася ніякай улады, і Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда заяўляе, што ён з’яўляецца адзінай законнай уладай на тэрыторыі Беларусі.

21 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда звярнуўся да народу Беларусі з Першай Статутнай граматай, у якой абвяшчаў аб усталяванні сваёй улады на этнічнай тэрыторыі Беларусі і аб стварэнні часовага урада – Народнага сакратарыята Беларусі на чале з Варонкам. Немцы пасля ўступлення ў Мінск дазволілі працаваць гэтаму ураду, але усім было ясна, што гаспадарамі ў Беларусі будуць нямецкія акупацыйныя ўлады, а не Выканкам 1 Усебеларускага з’езда.

3 сакавіка 1918 года ў Брэсце быў падпісаны мір паміж Германіяй і Расіяй, па яго умовах большая частка Беларусі адыходзіла Германіі. 9 сакавіка Выканкам з’езда, які пераіменаваў сябе ў Раду абвясціў Другую Статутную грамату, у якой абвясціў аб утварэнні БНР а 25 сакавіка Трэцюю Статутную грамату ў якой абвяшчлася незалежнасць БНР і зварот да народаў і ўрадаў усіх краін прызнаць незалежнасць БНР. Аднак ні Германія, ні Савецкая Расія, ні краіны Антанты не прызналі існавання БНР. 

25 красавіка 1918 г. частка удзельнікаў рады БНР звяртаецца з тэлеграмай да Кайзера Германіі Вільгельма 2 у якой яны выказваюць удзячнасць яму за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў і спадзяванні на падтрымку БНР з боку Германіі. Праўда, гэта тэлеграма карысці ніякай не прынесла, а выклікала раскол частка членаў рады, якая сімпатызавала бальшавікам, выйшла з яе склада.

Трэба адзначыць, што нямецкая ваенная адміністрацыя у дальнейшым не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю: выдаваліся падручнікі, адчыняліся беларускія школы, быў створаны педагагічны інстытут, арганізавана Беларуская гандлёвая палата і г. д. Аднак, сама Германія была ўжо на парозе рэвалюцыі.

У выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. ў Германіі ўмовы Брэсцкага міру былі скасаваны і бальшавікі зноў занялі тэрыторыю Беларусі. Удзельнікі рады БНР вымушаны былі на некаторы час зысці з палітычнай арэны і існаваць у падполлі.

Абвяшчэнне незалежнасці БНР з’явілася заканамерным вынікам беларускага нацыянальнага руху. Аднак па прычыне склаўшыхся неспрыяльных для БНР абставін ідэя беларускай нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаўнасці засталася фактычна няздзейсненай.

4

 Утварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР.

Разгон 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзахам не паклаў канец спробам стварыць беларускую дзяржаву, тым больш, што СНК РСФСР станоўча ставіўся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 Студзеня 1918 года СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага Народнага камісарыята (Белнацкам) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў (Наркомнац). Белнацкам узначаліў Аляксандр Чарвякоў. Белнацкаму была даручана падрыхтоўчая работа па стварэнню БССР. Аднак пытанне па стварэнню было адкладзена, бо 18 лютага пасля зрыву мірных перагавораў у Брэсце Троцкім і заканчэння тэрміну перамір’я паміж Германіяй і Расіяй нямецкія войскі пачалі наступленне. 

Тым не менш, работа па стварэнню беларускай дзяржавы не спынілася. Белнацкам выдаваў газету “Дзянніца”, у ліпені 1918 г. ім быў праведзены з’езд Беларусаў-бежанцаў. З’езд звярнуўся да Аблвыканкамзаха з прапановай пераіменаваць Заходнюю вобласць у БССР, аднак атрымаў адмоўны адказ.

11 лістапада 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя і Міравая вайна закончылася. Немцы пачалі вывад сваіх войскаў з Беларусі. Пасля гэтага савецкі ўрад аб’явіў аб дэнансацыі брэсцкага мірнага дагавора, і аддаў загад чырвонай арміі заняць тэрыторыю Беларусі.

21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве праходзіла канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б). Яна звярнулася ў ЦК РКП(б) з прапановай аб стварэнні БССР. 24 снежня 1918 г. ЦК РКПБ даў станоўчы адказ і прыняў адпаведную пастанову. Атрымаўшы рашэнне ЦК на рукі Чарвякоў і Жылуновіч выязджаюць у Смаленск, дзе 30 снежня пачала работу 6 Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). На ёй былі прадстаўлены бальшавікі з усёй тэрыторыі Беларусі, таму яны пераіменавалі сябе ў Першы з’езд Камуністычнай Партыі бальшавікоў Беларусі (КП(б)Б), які прыняў рашэнне аб стварэнні БССР і сфарміраваў часовы ўрад на чале з Дзмітрыем Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад звярнуўся па радыё да народаў Беларусі з Маніфестам у якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ у межах Смаленскай, Віцебскай, Магілеўскай, Менскай і Гродзенскай губерняў. Гэты дзень стаў днём утварэння БССР.

7 студзеня 1919 г. урад ССРБ пераехаў ў Мінск і пачаў падрыхтоўку да склікання і Усебеларускага з’езда Саветаў, 16 студзеня 1919 г. у сувязі з пачаўшайся вайной з Польшчай ЦК РКП(б) прымае рашэнне перадаць Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні у склад РСФСР. БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў было рэкамендавана аб’яднацца з Літоўскай ССР у Літ-БелССР. Чарвякоў і Жылуновіч выказалі пратэст супраць гэтага рашэння. Але ен не быў пачуты ў ЦК.

Літ-Бел ССР была патрэбна ў якасці буфернай дзяржавы паміж толькі што ўзноўленай Польшчай і РСФСР.

2 – 3 1919 лютага ў Мінску адбыуся 1 Усебеларускі з’езд Саветаў, які прыняў дэкларацыі аб незалежнасці ССРБ, аб саюзе з РСФСР і аб аб’яднанні з Літоўскаю ССР. Была зацверджана Канстытуцыя БССР, дзяржауны герб і сцяг. 27 лютага у Вільні адбылося сумеснае паседжанне ЦВК ССРБ і Літоўскай ССР, на якім была створана Літ-Бел ССР. Але праіснавала гэта рэспубліка не доўга. У жніўні 1919 г. яна была захоплена палякамі, а ў ліпені Савецкая Расія прызнала незалежнасць буржуазнай Літоўскай рэспублікі. Пасля вызвалення БССР ад палякаў у 1920 г. БССР была абвешчана паўторна у межах шасці паветаў Мінскай Губерні.

5

 Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.

У лістападзе 1918 г. адрадзілася Польская дзяржава 2-ая Рэч Паспалітая. (У наш час існуе 3-яя Рэч Паспалітая) Яе кіраўнік Юзэф Пілсудскі аб’явіў аб тым, што 2-ая РП будзе імкнуцца да межаў Рэчы Паспалітай 1772 г. А гэта непасрэдна закранала інтарэсы Савецкай дзяржавы, таму, што большая частка 1- ай РП належыла Саветам. Адноўленая Польшча атрымала вялікую ваенную падтрымку ад краін Антанты. Польскія салдаты атрымалі новенькія сямізарадныя вінтоўкі, кулямёты, гарматы у польскай арміі меліся танкі (у той час яны толькі з’явіліся), і баявыя, самалёты. Арміяй камандавалі былыя расійскія афіцэры польскага паходжання (Трэба памятаць, што з 1815 па 1914 тэрыторыя Польшчы гэта Прывісленскі край Расійскай імперыі). У толькі, што створанай польскай арміі быў высокі баявы дух, польскія салдаты жадалі, а значаць і маглі змагацца. Іншымі словамі ў 2-ой РП былі ўсе шансы на перамогу.

Ужо ў снежні 1918 г. Польшча пачала ажыццяўляць свае захопніцкія планы. 21 снежня 1918 г. палякі захапілі Вільню. 9 лютага 1919 г. – Брэст, 2 сакавіка 1919 г. – Слонім і Пінск. 8 жніўня 1919 г. – Мінск. 29 жніўня 1919 г. – Бабруйск.

21 снежня 1918 г. БНР Стварыла Савет Дзяржаўнай абароны на чале з Вацлавам Ластоўскім каб наладзіць супраціўленне палякам. Бальшавікі на тэрыторыі Беларусі лічылі, што палякі слабы вораг, і што галоўны кірунак дзе трэба арганізоўваць абарону гэта Далёкі Усход, дзе наступалі белагвардзейцы, таму, нават у час наступлення палякаў, мабілізаваныя ў Чырвоную армію беларусы, адпраўляліся на усходні фронт. Гэта выклікала незадаволенасць уладай бальшавікоў. Асабліва незадаволены былі самі навабранцы, на іх думку, яны па капрызу бальшавікоў павінны былі пакідаць свае сем’і без абароны. Таму ў Гомелі і Рэчыцы навабранцы паўсталі і расстралялі ўсіх прадстаўнікоў бальшавіцкай улады. Такія ж паўстанні адбыліся ў другіх беларускіх гарадах.

Недаацэнка бальшавікамі польскай пагрозы прывяла да таго, што ўжо да восені 1919 г палякі захапілі тэрыторыю Беларусі да ракі Бярэзіны, толькі там удалася стабілізаваць фронт. Фронт, які праходзіў па рацэ Бярэзіне пратрымаўся да лета 1920 г.

На захопленый тэрыторыі польскія ўлады ліквідавалі усе органы улады, што былі створаны бальшавікамі і аднаўлялі памешчыцкае землеўладанне. Усіх, хто адкрыта выказваў незадаволеннасць польскай уладай заключалі у канцлагеры або расстрэльвалі. Сярод рэпрэсіраваных былі многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху і настаўнікі беларускіх школ. Дзяржаўнай мовай аб’яўлялася польская. Беларускія школы былі зачынены.

Барацьбу супраць польскіх акупантаў узначаліла БПСР (беларускія эсеры) БПСР на той час была самай уплывовай партыяй у Беларусі. Да таго ж яна падтрымлівала БНР (Беларускую Народную Рэспубліку). Пад кіраўніцтвам БПСР сталі стварацца партызанскія атрады, якія аб’ядналіся ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю “Народную Ваенную Дапамогу” якая налічвала 20 000 чалавек.

Беларуская Камуністычная арганізацыя на чале з Усеваладам Ігнатоўскім таксама стварыла многія партызанскія атрады, якія ўзялі пад кантроль наваколле Мінска. Акрамя таго Васіль Ісакавіч Талаш стварыў партызанскі атрад у 300 чалавек і змагаўся на баку бальшавікоў на тэрыторыі палесся ў Той час дзеду Талашу было 75 гадоў.

Часта пад час польскай акупацыі бальшавікі і партызаны, якія падтрымлівалі БНР, дзейнічалі сумесна. На сакавік 1920 года была запланавана нават сумеснае паўстанне супраць акупантаў, аднак палякі своечасова арыштавалі яго лідэраў.

У сакавіку 1920 г. палякі пачалі новае наступленне, па гэтай прычыне СНК РСФСР зняў значныя сілы чырвонай арміі з Усходняга фронта, і перакінула іх на Савецка-Польскі фронт. 14 мая 1920 г. чырвоная армія перайшла ў контрнаступленне.

31 ліпеня 1920 г. пасля вызвалення Мінска ў другі раз была абвешчана ССРБ. Гэта расчаравала ўдзельнікаў БПСР, якія хацелі таго каб улада ў Беларусі належыла БНР. Па гэтай прычыне БПСР пачала паўстанне супраць Бальшавікоў, якое было жорстка падаўлена.

У жніўні 1920 г. Быў вызвалены Брэст, і баявыя дзеянні былі перанесены на тэрыторыю Польшчы. Бальшавікі наіўна спадзяваліся, што польскія рабочыя і сяляне паўстануць супраць памешчыкаў і капіталістаў і дапамогуць Чырвонай арміі. Аднак рабочыя і сяляне засталіся верныя ўраду Пілсудскага і аказалі супраціўленне чырвонаармейцам. Тым не менш рускім на чале з Тухачэўскім удалася на кароткі час прабіцца да Варшавы, але па прычыне таго, што Тухачэўскі не паклапаціўся аб сувязі з тылам у чырвонаармейцаў пачало не хапаць боепрыпасаў, фуражу і харчавання. Каб на трапіць у акружэнне армія Тухачэўскага пачала адступаць на Усход. Рускія уступілі палякам не толькі захопленыя польскія тэрыторыі, але і заходнюю палавіну Беларусі. У такіх умовах савецкі ўрад вымушаны быў пайсці на перагаворы аб міры, якія прайшлі ў Рызе 18 сакавіка 1921 г. Перамовы адбываліся па між РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога. Беларускую дэлегацыю нават не пусцілі ў будынак, дзе перамовы адбываліся.

У выніку гэтых перамоў Польшы аддалі частку Беларусі ў 113 кв. км. з насельніцтвам ў 4 млн чалавек за БССР захавалі толькі 6 паветаў Мінскай губерні. Віцебская, Гомельская губерні і заходнія паветы Смаленскай губерні засталіся ў складзе РСФСР.

Posted in Без рубрики

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *